На мяжы з Украінай беларускія памежнікі перахапілі беспілотнік


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што 1 снежня на мяжы з Украінаю быў пасаджаны квадракоптар. Паводле інфармацыі ведамства, беспілотнік выявілі на вышыні каля 300 метраў над пунктам пропуску Макраны за 1200 метраў ад мяжы. Яго прымусова прызямлілі з дапамогай радыёэлектроннай зброі.

Крыніца: gpkgovby / Telegram

«Беспілотнік накіроўваўся з украінскага боку ў тыл беларускай тэрыторыі. З ужываннем радыёэлектроннай зброі робат быў прымусова пасаджаны», – заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Памежнікі сцвярджаюць, што беспілотнік не меў апазнавальных знакаў, а таксама быў абсталяваны ўбудаванай камерай.

Гэта трэці падобны выпадак за апошні месяц, калі беларускія памежнікі выяўляюць дрон на мяжы з Украінай. Да гэтага памежны камітэт паведамляў аб перахопах беспілотнікаў 2 і 16 лістапада.

Hавiны
Беларускія памежнікі абвесцілі пра перахоп украінскага беспілотніка
2022.11.04 13:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў