Беларускі добраахвотніцкі корпус вядзе гарадскія баі ў Ваўчанску


Беларускія добраахвотнікі з яшчэ аднаго падраздзялення абараняюць Украіну на харкаўскім напрамку. Пра гэта паведамілі 26 траўня ў Расейскім добраахвотніцкім корпусе. Рэпост іх публікацыі зрабілі ў тэлеграм-канале Беларускага добраахвотніцкага корпусу.

Баі ў Ваўчанску. Скрыншот з
відэа: Русский Добровольческий Корпус / Telegram

«Ваяры Расейскага Добраахвотніцкага Корпуса сумесна з пабрацімамі з БДК вядуць гарадскія баі ў раёне Ваўчанску», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней заяўлялася, што беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага Легіёна ГУР МА Украіны таксама ваююць на харкаўскім кірунку.

У апошні час да харкаўскага кірунку прыкавана вялікая ўвага, паколькі расейскія войскі наступаюць там. На брыфінгу 24 траўня прадстаўнік Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштабу Збройных сілаў Украіны, палкоўнік Ігар Прахарэнка паведаміў, што Сілы абароны Украіны спынілі расейскія войскі на харкаўскім кірунку і вядуць контрнаступальныя дзеянні.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў