У Польшчы затрымалі ўжо 14-га чальца шпіёнскай сеткі Расеі


Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла пра затрыманне грамадзяніна Расеі, якога вінавацяць у шпіянажы. Затрыманне адбылося яшчэ 11 чэрвеня ў Сілезскім ваяводстве.

Польскія спецслужбы.
Фота: gazetawroclawska.pl

Расеец стаў 14-й затрыманай у рамках следства асобай, якую вінавацяць у супрацы з расейскімі спецслужбамі. Усе затрыманыя былі ідэнтыфікаваныя «як замежнікі з-за ўсходняй мяжы». Мужчына папярэдне затрыманы на тры месяцы.

Ён жыве ў Польшчы з кастрычніка 2021 года і ёсць прафесійным спартоўцам клубу першай лігі. Як удакладняе PAP, гэта хакеіст. Для расейскай выведкі ён выконваў даручаныя задачы на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку выяўляў крытычную інфраструктуру ў некалькіх ваяводствах. За свае звесткі ён сістэматычна ўзнагароджваўся.

Hавiны
«Беларусы і ўкраінцы». Сярод затрыманых у Польшчы расейскіх шпіёнаў расейцаў не было
2023.03.17 13:18

Раней медыі паведамлялі, што ў склад расейскай шпіёнскай сеткі ў Польшчы ўваходзілі грамадзяне Беларусі і Украіны. Яны стала атрымлівалі ўзнагароджанне ад расейскіх спецслужбаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў