У нямецкім Мангайме мужчына з нажом учыніў напад падчас антыісламскага мітынгу


Мужчына з нажом параніў некалькі чалавек на рынкавай плошчы нямецкага гораду Мангайм, дзе адбываўся антыісламскі мітынг. Імаверна, галоўнай цэллю нападніка быў ультраправы актывіст Міхаэль Шцюрцэнбергер.

Як паведамляе DW, напад адбыўся падчас мітынгу антыісламскага руху Pax Europa, які трансляваўся ў рэжыме Live stream. На відэазапісе відаць, як мужчына ў акулярах і з доўгай барадой наносіць удары нажом людзям, якія сабраліся ля стэнда Pax Europa.

Галоўнай цэллю нападніку, імаверна, быў лідар Pax Europa Міхаэль Шцюрцэнбергер. Паводле BILD, мужчына ударыў нажом самога Шцюрцэнбергера, а затым вырваўся з рук мінакоў, якія спрабавалі спыніць яго, і ўдарыў нажом паліцэйскага. Адразу пасля гэтага іншы супрацоўнік паліцыі адкрыщ агонь на паражэнне.

Агулам атрымалі раненні шэсць асобаў. Паведамляецца, што жыццю Шцюрцэнбергера нічога не пагражае. Паліцэйскі, якога параніў нападнік, знаходзіцца ў крытычным стане.

Міхаэль Шцюрцэнбергер вядомы сваёй жорсткай антыісламскай рыторыкай. Ён вядзе блог «Political Incorrect», у якім, паводле баварскага Інфармацыйнага цэнтру па барацьбе з экстрэмізмам, распаўсюджвае «выказванні, варожыя ісламу». Праз гэта ўльтраправы актывіст знаходзіцца пад назіраннем Баварскага ўпраўлення па абароне Канстытуцыі.

Hавiны
На вакзале ў Парыжы выхадзец з Малі нажом параніў трох асобаў
2024.02.03 20:52

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў