Экс-прэзідэнт Манголіі заклікаў арыштаваць Лукашэнку ва Улан-Батары


Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж апублікаваў у сацсетцы X допіс з заклікам арыштаваць Аляксандра Лукашэнкі, які заўтра мусіць прыбыць у Манголію з афіцыйным візітам.

Былы прэзідэнт Манголіі Цахіягійн Элбэгдорж назваў Аляксандра Лукашэнку «дыктатарам-ізгоем, які імкнецца прасунуць крамлёўскі праект».

Мангольскі палітык падкрэсліў, што Лукашэнка адказны за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а Манголія зʼяўляецца ўдзельніцай Рымскага Статуту і мае суддзю ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

Цахіягійн Элбэгдорж заклікаў выканаць свае абавязкі перад міжнароднай супольнасцю і арыштаваць Лукашэнку ва Улан-Батары. На ягоную думку, гэта падзея стане перамогай справядлівасці і прынясе Манголіі добрую рэпутацыю.

Нагадаем, з 1 да 4 чэрвеня Лукашэнка наведае Манголію з афіцыйным візітам.

Hавiны
Пасля інтэрв’ю Пуціна экс-прэзідэнт Манголіі нагадаў пра свае гістарычныя мапы
2024.02.12 14:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў