Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі па тэлефоне вайну ва Украіне


31 траўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тыдзень таму яны сустракаліся ў Менску.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас прэс-канферэнцыі ў Менску 24 траўня.
Фота: kremlin.ru

Як паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, падчас тэлефоных перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 31 траўня ў цэнтры ўвагі былі «пытанні бяспекі і недапушчэння эскалацыі ўкраінскага канфлікту».

Таксама абмяркоўваўся будучы Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, прадстаўніцтва Расеі на парадзе 3 ліпеня ў Менску, а таксама саміт Шанхайскай арганізацыі супрацы, які мусіць адбыцца ў Астане ў ліпені. Лукашэнка і Пуцін дамовіліся аб сустрэчы на ​​палях гэтага саміту.

Акрамя таго, былі закранутыя пытанні эканомікі і візіту Лукашэнкі ў Манголію і Іркуцкую вобласць.

У прэс-рэлізе Крамля пра абмеркаванне тэмы Украіны нічога не гаворыцца.

Аналітыка
Ці павялічваецца пагроза ўступлення Беларусі ў вайну?
2024.05.29 07:05

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў