У офісе Ціханоўскай адхілілі ідэю нападу NATO на Беларусь у адказ на ядравую пагрозу


Старэйшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў «Белсату» ідэю прэвентыўнай вайсковай аперацыі NATO у Беларусі праз пагрозу размяшчэння расейскай ядравай зброі. Ён сказаў, што перашкодзіць планам Пуціна і Лукашэнкі яшчэ можна «жорсткімі санкцыямі» і «моцнымі дыпламатычнымі крокамі».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вучэнні авіяцыі NATO у Румыніі.
Фота: NATO / Twitter

Раней у эфіры «Белсату» доктар філасофіі і гісторыі Юрый Фельштынскі заявіў, што планы прывезці ў Беларусь расейскую ядравую зброю – «не блеф, не шантаж, не пагрозы, а пачатак вайсковай аперацыі». Ён упэўнены, што гэта падрыхтоўка да ядравага ўдару па Польшчы і Літве, таму развязваць «беларускае пытанне» трэба сілаю.

«Неабходна сіламі NATO або сіламі Польшчы, Літвы, Украіны ды беларускіх фармаванняў, што знаходзяцца ва Украіне, уваходзіць у Беларусь і вызваляць Беларусь ад дыктатуры Лукашэнкі. Іначай Еўропа рызыкуе стаць часткаю ядравага канфлікту, і гэтае сутыкненне непазбежнае», – мяркуе Фельштынскі.

Каментар
«Трэба рыхтавацца да горшага». Полк Каліноўскага – пра ядравую зброю і гатовасць ісці ў Беларусь
2023.03.28 23:32

Старэйшы дарадца абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы «Белсату» ідэю вайсковага ўварвання ў Беларусь, сказаў, што яшчэ ёсць іншыя шляхі развязання праблемы:

«Зараз, пакуль зброя не ўведзеная на тэрыторыю Беларусі, ёсць магчымасць яе спыніць, прэвентыўна затрымаць, і гэта можна зрабіць праз жорсткія санкцыі, моцныя дыпламатычныя крокі. Калі Пуцін і Лукашэнка будуць ведаць наступствы, то пазбегнуць размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі можна».

Спадар Франак не выключае, што заявы пра расейскую ядравую зброю ў Беларусі могуць быць толькі часткай інфармацыйна-псіхалагічнай аперацыі.

Каментар
Заява Пуціна пра ядравую зброю ў Беларусі – спроба напалохаць Захад і жаданне перамоваў
2023.03.28 07:00

«Нам трэба імкнуцца пакуль што шукаць варыянты мірнага развязання сітуацыі ў Беларусі, мірнага вызвалення, у тым ліку праз падпольны партызанскі рух. Мы мусім разумець, што вызваленне Беларусі павінна быць справаю саміх беларусаў, мы не павінны разлічваць на NATO, якое прыйдзе і вызваліць нас», – адзначыў Вячорка.

Ён падсумаваў, што «паўнавартасна ўцягваць Беларусь у вайну – не ў інтарэсах саміх беларусаў».

25 сакавіка прэзідэнт Расеі анансаваў размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядравай зброі і паведаміў, што будаўніцтва адмысловага сховішча плануюць скончыць ужо 1 ліпеня.

Аналітыка
Лукашэнка паспее паляцець у Зімбабвэ, а што астатнія? Як ядравая зброя пагражае беларусам
2023.03.27 19:08

Руслан Ігнатовіч, Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў