За содні больш за 290 мігрантаў спрабавалі перайсці мяжу з Польшчай


За мінулыя содні, 27 ліпеня, польская Памежная ахова зарэгістравала 292 спробы мігрантаў нелегальна мінуць мяжу Польшчы з боку Беларусі. Гэта рэкордная колькасць спробаў нелегальнага перасячэння польскай мяжы за адзін дзень у гэтым годзе.

Памежнікі на польскай мяжы.
Фота: gov.pl

Сярод мігрантаў былі грамадзяне Судану, Алжыру і Шры-Ланкі.

Таксама на адцінку заставы ў Крынках шэсць чалавек спрабавалі пераправіцца праз памежную раку Свіслач на надзіманай лодцы, аднак вярнуліся на беларускі бок, калі ўбачылі польскі патруль.

За дапамогу ў мінанні мяжы былі арыштаваны два грамадзяніны Украіны, якія перавозілі ў аўтобусе 26 замежнікаў (10 грамадзянаў Эфіопіі, 5 грамадзянаў Эрытрэі, 4 грамадзяніны Непалу, 2 грамадзяніны Палестыны, 2 грамадзяніны Алжыру, 2 грамадзяніны Самалі і Марока).

Учора, 27 ліпеня, міністр унутраных справаў і кіраўніцтва Мар’юш Каміньскі падчас брыфінгу з камандзірамі памежнай службы заявіў, што толькі сёлета было зроблена 17 тысяч спробаў незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Каментар
Нелегальная міграцыя з палітычнага ціску ператварылася ў крыніцу даходу для сваіх
2023.06.21 15:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў