Amnesty International заклікае пісаць звароты генеральнаму пракурору Беларусі аб вызваленні Марфы Рабковай


Марфа Рабкова.
Фота: Марфа Рабкова/Facebook

Міжнародная праваабарончая арганізацыя запусціла электронны зварот за тэрміновае вызваленне валанцёркі «Вясны», палітзняволенай Марфы Рабковай. Падпісаныя звароты будуць накіраваныя міністру замежных спраў і генеральнаму пракурору Беларусі.

«Улады Беларусі павінны спыніць пераслед сябраў Праваабарончага цэнтру «Вясна» і іншых грамадзянскіх актывістаў, а таксама паважаць правы ўсіх жыхароў краіны на свабоду аб’яднанняў, мірных сходаў і на свабоду выказвання меркаванняў», – адзначаецца ў тэксце ліста, які прапаноўваецца падпісаць.

Гісторыі
«Чаму мы дазваляем выганяць нас з Беларусі?» Муж Марфы Рабковай – пра шантаж сілавікоў
2021.01.22 12:42

Зварот утрымлівае наступныя патрабаванні:

  • неадкладна спыніць крымінальны пераслед Марфы Рабковай і забяспечыць зняцце з яе ўсіх высунутых абвінавачванняў;
  • прыняць усе неабходныя меры для неадкладнага і безумоўнага вызвалення Марфы Рабковай і ўсіх астатніх вязняў сумлення ў Беларусі.

Падпісаць электронны зварот можа любы жадаючы, для гэтага неабходна на сайце Amnesty International пакінуць свае імя, прозвішча, электронны адрас і абраць краіну.

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясна» Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 году і стала першай затрыманай прадстаўніцай арганізацыі. У кватэры Марфы быў праведзены ператрус, канфіскаваныя грошы, асабістыя рэчы і тэхніка, а саму праваабаронцу змясцілі пад варту, дзе яна знаходзіцца і дагэтуль.

Артыкулы
Палітзняволеная Марфа Рабкова моцна схуднела ў турме, але трымаецца цвёрда
2021.07.06 10:41

Марфа абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

– ч.2 арт.293 – «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў, датычных да ўдзелу ў масавых закалотах, ці фінансаванне гэтай дзейнасці»;

– ч.2 арт.285 – «Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме»;

– арт.130 – «Распальванне нянавісці».

«Марфа – праваабаронца, якую пераследуюць выключна за ейную законную, мірную праваабарончую дзейнасць. Напішыце электронны ліст міністру замежных справаў і генеральнаму пракурору Беларусі і запатрабуйце ад іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення Марфы Рабковай», – заклікае Amnesty International.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў