Генштаб ЗСУ: за суткі 16 снежня расейскія войскі выпусцілі па Украіне 98 ракет


За суткі 16 снежня расейскія войскі выпусцілі па Украіне 98 ракет і здзейснілі больш за 65 абстрэлаў з РСЗА (ракетных сістэм залпавага агню). Аб гэтым паведаміў Генеральны штаб Збройных сіл Украіны. 

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Міністэрства абароны Украіны / Facebook / MinistryofDefence.UA

«Расійскія захопнікі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па грамадзянскай і энергетычнай інфраструктуры нашай дзяржавы. Усяго вораг выпусціў 98 ракет і здзейсніў больш за 65 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню», – гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба ЗСУ.

Пры гэтым Генштаб ЗСУ паведамляе, за мінулыя суткі ўкраінскія вайскоўцы адбілі атакі ворага ў раёне 10 населеных пунктаў у Луганскай і Данецкай абласцях, нанеслі ўдары па 7 раёнах дыслакацыі акупантаў.

Нагадаем, з раніцы 16 снежня па ўсёй тэрыторыі Украіны была абвешчаная паветраная трывога. Паведамлялася аб выбухах у Дняпры, Вінніцы, Кіеве, Запарожжы. У Крывым Рогу ракета прыляцела ў жылы дом – ёсць пацярпелыя. Пазней паведамлялася, што па Украіне выпусцілі 72 ракеты.

Hавiны
Колькасць загінулых ад ракетнага ўдару ў Крывым Рогу ўзрасла да 4
2022.12.17 11:56

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў