За год колькасць палітвязняў у Беларусі вырасла амаль у 10 разоў


29 верасня 2020 года ў Беларусі вынеслі першы палітычны прысуд за падзеі, звязаныя з выбарчай кампаніяй. У Маладзечна асудзілі Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева за супраціў амапаўцам. Летась на 29 верасня праваабаронцы прызналі палітвязнямі 73 асобы. За год колькасці палітычных вязняў павялічылася амаль у 10 разоў, піша «Вясна».

29 верасня мінулага году колькасць палітзняволеных у нашай краіне складала 73 асобы, за год гэтая колькасць узрасла амаль у дзесяць разоў. Цяпер за кратамі 702 палітвязні.

Усяго, паводле сілавых ведамстваў, са жніўня 2020 года ў Беларусі распачалі 4691 крымінальных справаў у сувязі з падзеямі, звязанымі з акцыямі пратэсту. Агулам, паводле праваабаронцаў, за год па «палітычных» артыкулах асудзілі 945 асобаў. З іх: 158 жанчын і 787 мужчын. За гэты год за ўдзел у пратэстах асудзілі 17 няпоўнагадовых, з іх 11 асудзілі да пазбаўлення волі ў выхаваўчых калоніях для непаўналетніх, астатніх – на «хатнюю хімію».

Найбольш распаўсюджаным артыкулам, паводле якіх судзяць людзей, сталі арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»), арт. 364 КК («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў»), арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Агулам па гэтых артыкулах асудзілі 731 чалавека.

Экс-кандыдата на прэзідэнцтва, былога вайскоўцу, адваката і кіраўніцу выбарчага штаба Віктара Бабарыкі пазбавілі волі тэрмінам 10-18 гадоў.

Hавiны
Беларусы пачалі страляць адно ў аднаго ў «Год народнага адзінства». Эксперты пра трагедыю на Якубоўскага
2021.09.29 14:46

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў