ФСБ Расеі спыніла крымінальную справу па факце вайсковага мяцяжу Прыгожына


Следства ў справе аб вайсковым мяцяжы спынілі ў аўторак, 27 чэрвеня, у звязку з адсутнасцю злачынных дзеянняў, піша ТАСС са спасылкаю на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ РФ.

Яўгеній Прыгожын заявіў, што ПВК Вагнэра пакідае Бахмут. Здымак з відэа: concordgroup_official / Telegram

Крымінальная справа аб вайсковым мяцяжы ПВК Вагнэра ФСБ Расеі распачала 23 чэрвеня. Пра спыненне крымінальнага пераследу Прыгожына і вагнэраўцаў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, сказаў яшчэ ўвечары ў суботу, 24 чэрвеня. Аднак афіцыйна следства працягвалася да аўторка.

«У хадзе расследавання крымінальнай справы, распачатай следчым упраўленнем ФСБ РФ 23 чэрвеня паводле артыкулу 279 КК РФ па факце ўзброенага мяцяжу, устаноўлена, што яго ўдзельнікі 24 чэрвеня спынілі дзеянні, беспасярэдне скіраваныя на здзяйсненне злачынства. З улікам гэтага ды іншых важных для расследавання абставінаў следчым органам 27 чэрвеня вынесеная пастанова аб спыненні крымінальнай справы», – паведамілі ў ЦГС ФСБ.

Каментар
Афіцэр запасу Літвы Дарус Антанайціс: Рана ці позна Прыгожына ўсё роўна заб’юць
2023.06.27 12:27

Заснавальнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын распачаў вайсковы мяцеж у пятніцу, 23 чэрвеня. Ён заявіў, што вагнэраўцы дойдуць да Масквы. Але раптоўна ўвечары 24 чэрвеня, нібыта пасля тэлефоннай размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што калоны паварочваюць назад. Дзмітрый Пяскоў у той жа вечар абвесціў, што Прыгожын паедзе ў Беларусь.

26 чэрвеня з’явіліся звесткі, што ў Беларусі каля Асіповічаў будуюць лагер для вагнэраўцаў. У той жа дзень расейскі тэлеграм-канал апублікаваў паведамленне, што байцы Групы Вагнэра ўжо ў Беларусі. Раніцаю 27 чэрвеня бізнес-джэт Прыгожына прыляцеў у Беларусь.

Каментар
Прыгожын – «чорны лебедзь» для Лукашэнкі. Чаму гэта добра, тлумачыць Кацярына Глод
2023.06.26 19:19

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў