Расейскі тэлеграм-канал: калона ПВК Вагнэра зайшла на тэрыторыю Беларусі


Расейскі тэлеграм-канал «ЧВК-ОГПУ» ўвечары 26 чэрвеня паведаміў, што калона ПВК Вагнэра ўжо зайшла на тэрыторыю Беларусі. Пацверджання гэтай інфармацыі ў іншых крыніцах пакуль няма.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Yaremshooter/Telegram

Паведамленне аб прыбыцці байцоў ПВК Вагнэра ў Беларусь з’явілася ў тэлеграм-канале адным сказам, без нейкіх дэталяў, у 22:09 26 чэрвеня.

Тэлеграм-канал «ЧВК-ОГПУ» і звязаны з ім сайт пазіцыянуюць сябе як расследавальнікаў таямніцаў чыноўнікаў, алігархаў, сілавікоў.

23 чэрвеня заснавальнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын абвесціў, што хоча «аднавіць справядлівасць па ўсёй Расеі». Падраздзяленні наймітаў блакавалі Растоў і накіраваліся на Маскву. Аднак увечары 24 чэрвеня Прыгожын заявіў, што разварочвае калоны – яны вяртаюцца на свае палявыя пазіцыі. Стала вядома таксама, што нібыта Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы ўгаварыў Прыгожына спыніць мяцеж.

Абноўлена
Медыі: Справа за мяцеж Прыгожына не спыненая. А дэпутат абяцае яму «кулю ў лоб»
2023.06.26 12:05

У той жа вечар з’явілася інфармацыя, што крымінальная справа супраць Прыгожына за ўзброены мяцеж будзе закрытая, а сам ён паедзе ў Беларусь.

У панядзелак 26 чэрвеня Пуцін у сваім вечаровым звароце заявіў, што дазволіць усім ахвочым удзельнікам мяцяжу пакінуць Расею.

«Хто хоча, можа сысці ў Беларусь», – сказаў Пуцін.

Таксама 26 чэрвеня расейскае выданне «Вёрстка» са спасылкай на крыніцу ў лясніцтве паведаміла, што ў Беларусі пад Асіповічамі ўжо пачалі будаваць вайсковыя лагеры для размяшчэння байцоў ПВК Вагнэра.

Hавiны
Расейскія СМІ: Пад Асіповічамі пачалі будаваць лагеры для ПВК Вагнэра
2023.06.26 18:27

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў