Траіх турыстаў з Іспаніі застрэлілі ў Афганістане. Яшчэ чацвёра замежнікаў параненыя


Трое грамадзянаў Іспаніі былі застрэленыя невядомымі ў горадзе Баміян у цэнтральным Афганістане. Пра гэта паведамляе BBC са спасылкай на іспанскі ўрад.

Талібы.
Фота: Pascal Maitre / Panos Pictures

Паводле звестак афганскіх уладаў, разам з трыма іспанскімі турыстамі быў забіты мясцовы жыхар, яшчэ чацвёра замежнікаў і тры афганцы былі параненыя.

Ніводная з мясцовых груповак не ўзяла на сябе адказнасць за напад, але ў МУС Афганістану паведамілі аб арышце чатырох чалавек, якіх звязваюць са здарэннем. Урад талібаў «рашуча асуджае гэтае злачынства, выказвае глыбокае спачуванне сем’ям ахвяр і запэўнівае, што ўсе злачынцы будуць знойдзеныя і пакараныя».

Нагадаем, што Ізраіль рыхтуе новыя правілы ўезду турыстаў у гэтым годзе. Новаўвядзенні будуць актуальнымі для ўсіх гасцей незалежна ад краіны паходжання.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў