Генпракуратура хоча ўзмацніць пакаранне за «неналежнае выхаванне дзяцей»


У Генпракуратуры Беларусі распавялі, што цяпер у распрацоўцы знаходзіцца ініцыятыва аб узмацненні адміністратыўнай адказнасці за неналежнае выхаванне і ўтрыманне дзяцей.

Прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч. Скрыншот з відэа Генеральная прокуратура / YouTube

Начальніца ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч у інтэрв’ю БелТА зазначыла, што існуе непасрэдная сувязь паміж сямейным няшчасцем і злачыннасцю непаўналетніх, сямейным няшчасцем і гібеллю або траўмаваннем дзяцей.

Фіневіч наракае на «бестурботнасць і безадказнасць дарослых, відавочна аслаблены кантроль за вольным часам сваіх дзяцей». Яна зазначыла, што бацькам трэба быць больш уважлівымі, не пакідаць дзяцей без нагляду, прывіваць ім навыкі бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

«Бестурботнасць, якая праяўляецца часам бацькамі, падштурхнула нас да таго, каб узняць пытанне аб узмацненні адміністратыўнай адказнасці за неналежнае выхаванне і ўтрыманне дзяцей. Гэтая ініцыятыва знаходзіцца яшчэ ў распрацоўцы», – распавяла прадстаўніца Генпракуратуры.

Меркаванні
Генпракуратура запускае шчупальцы ў ложкі грамадзянаў
2023.07.03 19:29

Акрамя таго, Фіневіч распавяла, што цяпер завяршаецца праца над законапраектам аб увядзенні адміністратыўнай адказнасці за «прапаганду нетрадыцыйных сексуальных зносінаў або змены полу, педафіліі, добраахвотнай адмовы ад нараджэння дзяцей». Гэты законапраект будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў.

Hавiны
Улады анансавалі ўнясенне зменаў у закон «Аб правах дзіцяці»
2024.05.23 18:08

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў