Расея ўчыніла масаваную паветраную атаку на Украіну


У ноч на 1 чэрвеня расейская армія нанесла масаваны ўдар па інфраструктуры Украіны з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ. 

Пажар у выніку ракетнай атакі ў Вінніцкай вобласці.
Фота: Головне управління ДСНС України у Вінницькій області / Facebook

Цэллю атакі былі аб’екты крытычнай інфраструктуры ў розных рэгіёнах Украіны. Паветраныя сілы ЗСУ паведамляюць, што агулам расейцы запусцілі 53 ракеты розных тыпаў і 47 дронаў-камікадзэ «Shahed-131/136». З іх 35 ракетаў і 46 беспілотнікаў былі знішчаны сіламі супрацьпаветранай абароны.

Старшыня Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў, што падчас паветранай атакі, якая трывала з 03:29 да 06:10, шэсць расейскіх крылатых ракетаў трапілі ў тры абʼекты крытычнай інфраструктуры Львоўшчыны. Ёсць разбурэнні. На адным з абʼектаў атрымалі раненні чатыры чалавекі – яны шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што раніцай 1 чэрвеня ракетны ўдар быў нанесены па гораду Балаклія Ізюмскага раёну. Пацярпелі 12 асобаў, у тым ліку 8 непаўналетніх.

У Днепрапетроўскай вобласці мішэнню паветранай атакі таксама стала энергетычная інфраструктура. Узнікла некалькі пажараў. Пацярпелых няма.

Абʼект інфраструктуры быў пашкоджаны ў Вінніцкай вобласці, пажар ахапіў плошчу ў 600 кв.м. Ахвяраў няма, зазначаюць у МУС Украіны.

Паколькі Расея абстрэльвала ў тым ліку заходнія рэгіёны Украіны, Польшча была вымушана падняць у паветра авіяцыю. «Гэта была доўгая, напружаная ноч для ўсёй сістэмы супрацьпаветранай абароны Польшчы», – зазначаецца ў паведамленні аператыўнага камандавання Узброеных сілаў Польшчы.

Hавiны
У выніку ракетнага ўдару па Харкаве загінулі 6 чалавек
2024.05.31 16:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў