Сілавікі затрымалі актора і вядоўцу, абвінаваціўшы яго ў супрацы з «Белсатам»


Набліжаныя да сілавікоў Telegram-каналы паведамілі пра затрыманне коміка, актора і вядоўцы Кірыла Алахвердзяна. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за здыманні ў роліках «Белсату» тры гады таму.

Кірыл Алахвердзян, затрыманы паводле абвінавачвання ў супрацы з «Белсатам».
Фота: kirill_alakhverdzian / Instagram

«За 100 рублёў ён здымаўся ў міліцэйскай форме ў роліках, што наўмысна дыскрэдытуюць сілавікоў», – пішуць праўладныя каналы.

Паводле гэтай інфармацыі, на актора і вядоўцу Кірыла Алахвердзяна завялі крымінальную справу за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гэты артыкул прадугледжвае да 6 гадоў зняволення.

Алахвердзяна абвінавачваюць у «працы на экстрэмісцкае фармаванне» за здыманне ў сатырычным роліку. Сілавікі сцвярджаюць, што актор супрацоўнічаў з «Белсатам» да 2021 года, то бок яшчэ да таго, як тэлеканал быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Цяперашнія ўлады ў Беларусі лічаць экстрэмісцкімі ўсе буйныя незалежныя выданні, фактычна сілавікі ставяць журналістаў і тэрарыстаў у адзін шэраг.

У Беларусі любое ўзаемадзеянне з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» (каментар, інтэрв’ю, перадаванне інфармацыі, рэпост у сацсетках) лічыцца злачынствам.

Агляд
«Нясуць інфармацыю разладу», «фабрыка фальшывых чутак»: што пра «Белсат» пісалі ў КДБ?
2024.05.01 17:56

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў