Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 25 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 25 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Varta1

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 183-і дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 45 850 чалавек забітымі. 

Адзначаецца, што за ўчорашні дзень па ўсёй Украіне сігнал паветранай трывогі гучаў 189 разоў. 

На валынскім, палескім і сіверскім кірунках цягам апошніх содняў сітуацыя істотна не мянялася. 

Разам з тым маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» учора зафіксаваў запускі ракетаў з тэрыторыі Беларусі і актыўныя палёты вайсковай авіяцыі.

Паводле інфармацыі праекту, каля 17:13 два расейскія бамбавікі з беларускай паветранай прасторы нанеслі ракетныя ўдары па Хмяльніцкай вобласці.

А 18:26 «Беларускі Гаюн» зафіксаваў пралёт самалётаў каля Магілёву. Сцвярджаецца, што расейскі бамбавік Ту-22 зайшоў у паветраную прастору Беларусі з Расеі і запусціў ад адной да двух ракетаў над Уздзенскім раёнам.

На харкаўскім кірунку расейцы здзейснілі абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў па ўсёй лініі сутыкнення.

На славянскім кірунку праціўнік праводзіў штурмавыя дзеянні ў бок лініі населеных пунктаў Пасіка – Даліна, але поспеху не меў ды адышоў.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля Вялікай Камішувахі, Новай Дзмітраўкі і Бражкаўкі.

Расейская ракета трапіла ў дарогу ля Міргараду. Пасля абстрэлу ад дрэваў засталіся толькі ствалы, аскепкі жалеза захраслі ў скошаных магутнай сілы ўдарам галінах. Міргарад, Украіна. 24 жніўня 2022 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

На краматорскім кірунку былі зафіксаваныя абстрэлы каля Спірнага, Івана-Дар’еўкі, Званаўкі, Серабранкі і Сіверску.

На бахмуцкім кірунку акупанты спрабавалі наступаць у бок лініі Траўневае – Кодзема, але поспеху не мелі.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Бахмут, Салядар, Вясёлая Даліна, Маёрск, Шумы, Зайцава, Белагораўка, Кодзема і Якаўлеўка, авіяўдары – каля Салядару і Зайцава.

На аўдзееўскім кірунку падраздзяленні праціўніка намагаліся наступаць у бок лініі Піскі – Первамайскае, не мелі поспеху ды адышлі на старыя пазіцыі.

Абстрэлы зафіксаваныя каля Пакроўску, Няйталава, Первамайскага, Арлоўкі, Вадзянога, Новабахмутаўкі, Шумаў і Нью-Ёрку, авіяўдары – каля Мар’інкі, Краснагораўкі і Невельскага.

На навапаўлаўскім кірунку акупанты абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Паўлаўка, Елізаветаўка, Касцянцінаўка, Вуглядар, Валадзіміраўка, Новаміхайлаўка, Новаўкраінка і Вялікая Навасёлка. Авіяўдары прыйшліся на ваколіцы Валадзіміраўкі, Вуглядару і Паўлаўкі.

Мясцовы жыхар Сяргей піша мелам на расейскім танку ў Дзень Незалежнасці. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

На запарожскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля населеных пунктаў Камішуваха, Гуляйпольскае, Чырвонае, Чароўнае, Урэмаўка, Арыхаў, Шчарбакі, Залізнічнае, Навасёлка, Бурлацкае, Вільнае Поле, Шаўчэнка і Новаданілаўка, авіяўдары – каля Арыхава, Гуляйпольскага і Шчарбакоў.

Пры гэтым учора расейцы здзейснілі чарговы тэрарыстычны акт у адносінах да мірных грамадзянаў Украіны. Увечары 24 жніўня яны ўдарылі ракетамі па пасёлку Чапліна Днепрапятроўскай вобласці, у тым ліку і па чыгуначнай станцыі. У выніку 25 чалавекі загінулі, яшчэ 31 атрымаў раненні. 

Разам з тым «Энергаатам» Украіны заявіў, што сёння Запарожская АЭС упершыню ў гісторыі цалкам адключалася ад энергасеткі.

Гэта адбылося праз адключэнне апошняй, чацвёртай лініі сувязі ЗАЭС з энергасістэмай Украіны (тры іншыя былі пашкоджаныя праз абстрэлы раней).

У выніку ад сеткі адключыліся два дзейныя энергаблокі. Знікла электрычнасць у Херсоне, Новай Кахоўцы, Энергадары і Мелітопалі. Цяпер, паводле прадстаўнікоў як украінскай улады, так і акупацыйных адміністрацыяў, падача электрычнасці ў гэтыя гарады адноўленая

На паўднёвабужскім кірунку абстрэлы ўкраінскіх пазіцыяў зафіксаваныя па ўсёй лініі сутыкнення.

ЗСУ ў сваю чаргу ранкам нанеслі чарговы ўдар па Антонаўскім мосце. Спачатку пра гэта паведамілі прадстаўнікі акупацыйных уладаў, пазней удары пацвердзіла і прэс-сакратарка ўкраінскага аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гуменюк. 

BK belsat.eu

Стужка навінаў