Пенсіянера з Ляхавічаў пакаралі 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам 12 тысяч рублёў


Берасцейскі абласны суд пакараў 68-гадовага жыхара Ляхавічаў Барыса Вітко 7 гадамі 3 месяцамі калоніі і штрафам 12 тысячаў рублёў. Раней яму прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі».

Барыс Вітко.
Крыніца: Вясна

Справу разглядала суддзя Вера Філонік. Палітвязня Барыса Вітко абвінавацілі паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за «абразу Аляксандра Лукашэнкі; паклёп; паклёп у дачыненні прэзідэнта; абразу прадстаўніка ўлады; знявагу прэзідэнта, здзейсненую паўторна; распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы; заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здзяйснення акту тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

«Паводле матэрыялаў абвінавачання, Вітко са студзеня 2021 года да ліпеня 2022 года наўмысна размясціў у экстрэмісцкіх чатах паведамленні, якія змяшчаюць абразы прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў», – расказваюць праваабаронцы пра частку абвінавачанняў.

Паводле сукупнасці прысудаў Барысу Вітко прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў 3 месяцы з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічыняў (12 тысяч рублёў).

У 2022 годзе пенсіянера пакаралі «хатняй хіміяй» за каментар у сацсетках у дачыненні суддзі Мікалая Кміты. 28 лістапада 2023 года КДБ унёс Барыса Вітко ў спіс «тэрарыстаў».

Hавiны
Хворую на рак пенсіянерку гвалтоўна раздзявалі перад судом
2022.06.30 16:49

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў