Брытанская каралева Элізабэт ІІ заразілася каронавірусам


Каралеве Вялікай Брытаніі Элізабэт ІІ цяпер 95 гадоў.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, каралева адчувае лёгкія сімптомы прастуды, але разлічвае працягнуць выконваць свае абавязкі ў сваё рэзідэнцыі ў Уіндзары на гэтым тыдні. «Яна будзе працягваць атрымліваць медычную дапамогу і прытрымлівацца ўсіх адпаведных інструкцый», – гаворыцца ў заяве Букінгемскага палацу.

Вядома, што каралева прайшла поўную вакцынацыю.

6 лютага 2022 года каралева Элізабэт II адсвяткавала свой плацінавы юбілей на троне. Яна стала першым брытанскім манархам, які кіраваў 70 гадоў. Імпрэзы з нагоды плацінавага юбілею каралевы павінны падоўжыцца не адзін дзень, а іх кульмінацыя прызначаная на пачатак лета: у Брытаніі з 2 па 5 чэрвеня абвешчаныя нацыянальныя выходныя.

РР belsat.eu

Стужка навінаў