Байдэн пра расейскую ядравую зброю ў Беларусі: «Гэта абсалютна безадказна»


Прэзідэнт ЗША адказаў на пытанні журналістаў раніцай 17 чэрвеня на авіябазе Эндрус пад Вашынгтонам перад вылетам у Філадэльфію, піша «Голас Амерыкі». Байдэн выказаўся пра перспектывы ўступлення Украіны ў НАТО і разгортванне ў Беларусі расейскай ядравай зброі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: whitehouse.gov

Джо Байдэн зазначыў, што, нягледзячы на тое, што Украіна шмат зрабіла для дэманстрацыі сваіх вайсковых здольнасцяў, Кіеву неабходна прытрымлівацца тых жа стандартаў, якія ёсць ва ўсіх іншых краінаў Паўночнаатлантычнага альянсу.

«Гэта не адбываецца аўтаматычна», – сказаў Байдэн пра далучэнне Украіны да НАТО.

Журналісты запыталіся ў прэзідэнта ЗША, ці ёсць у яго каментар адносна разгортвання Расеяй тактычнай ядравай зброі ў Беларусі.

«Гэта абсалютна безадказна», – адказаў Байдэн.

Hавiны
«Ядравая зброя ў Беларусі размяшчаецца супраць волі народу». Заява Аб’яднанага пераходнага кабінета
2023.06.17 20:09

11 і 12 ліпеня ў Вільні адбудзецца штогадовы саміт НАТО. У пятніцу 16 чэрвеня генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнберг паведаміў, што Украіна не будзе выступаць на гэтым саміце, аднак падкрэсліў, што яна «у нейкі момант стане чальцом НАТО».

Краіны НАТО дапамагаюць Украіне зброяй з моманту, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ў лютым 2022 года. У той жа час у Альянсе ёсць апасенні, што далучэнне Украіны справакуе непасрэдную вайну НАТО з Расеяй.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў