Сілавікі схапілі прызёрку Алімпійскіх гульняў Надзею Астапчук


Сілавікі ў Менску затрымалі свабодную спартоўку, чэмпіёнку свету і Еўропы, прызёрку Алімпійскіх гульняў – 2008 Надзею Астапчук, піша фонд «Страна для жизни».

Надзея Астапчук.
Фота: Reuters Photographer / Reuters / Forum

Надзею Астапчук, прызёрку Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнку свету і Еўропы, схапілі сілавікі. Вядомая спартоўка пасля выбараў 2020 года падтрымала беларусаў, выказалася крытычна пра фальсіфікацыі і гвалт з боку ўладаў.

Вядома, што Надзея Астапчук цяпер утрымліваецца на Акрэсціна. Прычыны затрымання невядомыя. Перадачу для яе не прынялі.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў