Кіраўнік «Bellingcat» – пра лёс Яўгенія Прыгожына: Смерць або новы мяцеж


Кіраўнік праекту «Bellingcat» Хрыста Грозэў мяркуе, што праз паўгода Яўгеній Прыгожын або будзе забіты, або ўчыніць новы мяцеж. Як заявіў журналіст-расследавальнік у інтэрв’ю «Financial Times», наступная спроба перавароту можа адбыцца з удзелам расейскай эліты.

Кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын. Масква, Расея. 8 красавіка 2023 года.
Фота: Юлія Марозава / Reuters / Forum

Журналіст-расследавальнік Хрыста Грозэў звярнуў увагу на тое, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у тэлезвароце назваў кіраўніка ПВК Вагнэра Яўгенія Прыгожына здраднікам:

«Усе ведаюць, што робяць са здраднікамі, а Пуцін гэтага не зрабіў. Ён хоча бачыць Прыгожына мёртвым. Пакуль ён гэтага зрабіць не можа. Праз паўгода Прыгожын або памрэ, або адбудзецца другі пераварот».

Кіраўнік праекту «Bellingcat» упэўнены, што ў вайне ва Украіне зацікаўлены толькі расейскі вайскова-прамысловы комплекс. Астатнія маўчаць, бо гэта «дылема зняволенага»: яны не хочуць быць першымі ці адзінымі.

На думку Грозэва, адхіленне Пуціна ад улады можа пайсці паводле двух сцэнароў:

«Або дылема зняволенага будзе знятая, або ад яго проста пазбавяцца шляхам скаардынаванага перавароту. Пакуль гэтага няма ні сярод алігархаў, ні сярод міністраў, ні ў ФСБ. Аднак для астатняй эліты жыць ва ўмовах Паўночнай Карэі з замарожанымі банкаўскімі рахункамі непажадана».

Сваю ролю ў другой спробе мяцяжу могуць адыграць і іншыя падзеі, адзначыў балгарскі журналіст: «Напрыклад, пералом на фронце».

Кіраўнік ПВК Вагнэра ўчыніў спробу мяцяжу ў чэрвені. Баевікі ўзялі пад кантроль Растоў-на-Доне і рушылі калонаю на Маскву. Паўстанне скончылася перамовамі, найміты вярнуліся ў свае палявыя лагеры. Пазней частка баевікоў пераехала ў Беларусь.

Агляд
Мала плоцяць, але добра кормяць. Як жывуць вагнэраўцы каля Асіповічаў: паглядзелі ў чаце іхных жонак
2023.08.12 12:38

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў