Заходнія медыі: Пуцін прыняў рашэнне аб уварванні ва Украіну, найбольш верагодная дата – 16 лютага


Выданне The Guardian паведамляе са спасылкай на свае дыпламатычныя крыніцы, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн нібыта паведаміў лідарам краінаў NATO і Еўразвязу, што Крэмль прыняў рашэнне распачаць уварванне ва Украіну ў бліжэйшыя некалькі дзён.

Паводле Der Spiegel, вялікая вайна можа распачацца 16 лютага. Нямецкае выданне спасылаецца на дадзеныя ЦРУ.

Учора, 11 лютага, дзяржсакратар Энтані Блінкен заявіў, што ЗША назіраюць вельмі трывожныя прыкметы эскалацыі, у тым ліку прыбыццё новых расейскіх сіл да мяжы з Украінай. «Мы падышлі да таго моманту, калі ўварванне можа пачацца ў любы момант, у тым ліку і падчас Алімпійскіх гульняў», – заявіў Блінкен. Пекінскія гульні завершацца 20 лютага.

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван таксама заявіў, што наступ Расеі супраць Украіны можа адбыцца ў любы дзень і, хутчэй за ўсё, пачнецца з паветранага ўдару, паведамляе «Голос Америки».

Аналітыка
Вучэнні «Саюзная рашучасць»: маштабы, лакацыі, кантэкст. Што трэба ведаць
2022.02.10 08:00

РР belsat.eu

Стужка навінаў