У Беларусі абмяжуюць памер штрафаў за пратэрмінаванне выплаты крэдытаў


У Беларусі збіраюцца абмежаваць памер штрафаў за пратэрмінаванне выплаты крэдытаў, перадае БелТА. Як распавёў кіраўнік Нацбанку Павел Калавур, гэта адна з нормаў законапраекту «Аб змяненні законаў у пытаннях банкаўскай дзейнасці». Дакумент абмеркавалі на нарадзе з Аляксандрам Лукашэнкам.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Улады рыхтуюць змены ў заканадаўстве, што тычыцца дзейнасці банкаў. Пасля нарады з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік Нацыянальнага банку Павел Калавур паведаміў, якія канкрэтна навацыі чакаюцца:

  • забарона на ўказанне ў крэдытных дамовах умоваў аб выплаце адсоткаў у павышаным памеры, абмежаванне памераў штрафаў;
  • пералік выпадкаў, у якіх банк мае права патрабаваць датэрміновага вяртання крэдыту;
  • разумны тэрмін для датэрміновага вяртання крэдыту (не раней за тры месяцы ад дня паведамлення фізічнай асобе).

Для банкаў увядуць штраф памерам да 1 % ад нарматыўнага капіталу. Грошы пойдуць у дзяржаўны бюджэт і будуць спаганяцца за «стварэнне становішча, якое пагражае бяспечнаму функцыянаванню банку, інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў, стабільнасці банкаўскай сістэмы, а таксама за парушэнне заканадаўства аб перадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам».

Павел Калавур адзначыў, што такі ж штраф існуе ў Расеі, і ўхваленне такога пакарання ў Беларусі «адпавядае працэсам гарманізацыі нацыянальных заканадаўстваў».

У Банкаўскім кодэксе таксама прапішуць «кваліфікацыйныя патрабаванні» ды «патрабаванні да дзелавой рэпутацыі» топ-менеджараў банкаў і замацуюць абавязак «праходзіць ацэнку адпаведнасці гэтым патрабаванням».

Расейскі досвед пастанавілі выкарыстаць і ў пытанні абмежавання ліцэнзійных паўнамоцтваў банку, калі арганізацыя неаднаразова парушае патрабаванне аб перадухіленні «адмывання» грошай.

«Адпаведная норма ёсць і ў заканадаўстве Расейскай Федэрацыі», – сказаў Калавур.

На самой нарадзе Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў «не расслабляцца», бо Беларусь «будуць напампоўваць дадатковымі санкцыямі». Ён таксама заклікаў урад і банкі развязаць праблему разлікаў з іншымі краінамі і прадказаў з’яўленне «новых магутных валютных саюзаў з новай рэзервовай валютай».

Hавiны
У крэдытную гісторыю беларусаў задумалі дадаць онлайн-крэдыты і перададзеныя даўгі
2023.01.21 18:51

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў