На мяжу з Літвой перакінутая бронетэхніка 120-й брыгады з Менску


На мяжу з Літвой з Менску перакінутая бронетэхніка 120 механізаванай брыгады. Імаверна, гэта частка правярання войскаў, распачатага 3 красавіка. Аб гэтым паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Вайсковая тэхніка 120-й механізаванай брыгады на маршы.
Фота: Мінабароны РБ / Telegram / modmilby

Уначы з 5 на 6 красавіка на чыгуначную станцыю «Гудагай» (9 км ад мяжы з Літвой) прыбыў эшалон з не менш як 20-цю адзінкамі тэхнікі ВС РБ. Вядома, што сярод тэхнікі ў эшалоне прыбыло каля 15 танкаў Т-72Б/Б3, БТРы, БМП і МТ-ЛБ. Як прасачыла маніторынгавая група, эшалон на беларуска-літоўскую мяжу прыбыў са станцыі Азярышча, а тэхніку для пагрузкі на яго прыгналі з Уручча пад Менскам, дзе дыслакуецца 120 механізаваная брыгада.

Раней МА РБ паведаміла, што вайскоўцы аднаго з механізаваных батальёнаў 120-й брыгады падрыхтаваліся да здзяйснення маршу «камбінаваным спосабам» у прызначаны раён для выканання далейшых задач па прызначэнні. Выглядае так, што частку тэхнікі перавезлі эшалонам.

Нагадаем, што з 3 красавіка ў Беларусі на даручэнне Лукашэнкі праводзіцца раптоўнае правяранне боегатоўнасці аднаго са злучэнняў ВС РБ. Сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч тады казаў пра поўны комплекс дзеянняў, звязаных з пераводам злучэння з мірнага на ваенны час, наборам вайсковаабавязаных, дастаўкай узбраення, выхадам злучэння на палігоны для выканання задачаў паводле прызначэння. У тым ліку, задзейнічаныя ў правяранні вайсковыя падраздзяленні павінны былі адпрацаваць выхад да дзяржаўнай мяжы Беларусі.

Каментар
Новае правяранне боегатовасці арміі. Навошта яно Лукашэнку
2023.04.04 07:40

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў