Следчы камітэт хоча зноў завочна судзіць Пракоп’ева, якому ўжо далі 25 гадоў калоніі


Следчы камітэт пачаў працэс спецыяльнага вядзення ў дачыненні грамадскага дзеяча Вадзіма Пракоп’ева. Адпаведнае рашэнне ўзгодненае генпракурорам, піша СК.

Вадим Прокопьев, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Вадзім Пракоп’еў, прадстаўнік палка «Пагоня», на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 8 жніўня 2022 года.
Фота: «Белсат»

Пракопʼева вінавацяць паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле ч. 1 арт. 130 («Распальванне варожасці») і ч. 3 арт. 361 («Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вербаванне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу»).

Таксама яму інкрымінуюць паклёп у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367) і яго знявагу (ч. 1 арт. 368), у тым ліку паўторную (ч. 2 арт. 368), ды знявагу прадстаўніка рэжыму (арт. 369).

Спецыяльнае вядзенне пачалося 29 верасня. Пракопʼеву трэба зʼявіцца ў СК у Берасці.

Менскі гарадскі суд 21 чэрвеня ўжо вынес адзін прысуд Пракоп’еву. Яго прызналі вінаватым у справе аб нападзе на дом дэпутата Алега Гайдукевіча і завочна прысудзілі яму 25 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Hавiны
Фігурантам «справы Гайдукевіча» вынеслі прысуды. Вадзіму Пракоп’еву – 25 гадоў зняволення завочна
2023.06.21 13:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў