СТБ пакажа чэмпіянат Еўропы па футболе. Гэтага не планавалася ў Беларусі


Канал СТБ паведамляе, што стаў афіцыйным партнёрам УЕФА па трансляцыі чэмпіянату Еўропы на футболе. Паказы пачнуцца з пачатку чэмпіянату, то бок з 14 чэрвеня сумесна з каналам «РТР – Беларусь».

УЕФА.
Фота: uefa.com

Трансляцыя матча-адкрыцця плануецца на 14 чэрвеня а 22:00. Астатнія матчы павінны быць у жывым эфіры.

28 траўня намеснік АБФФ Андрэй Васілевіч распавёў, што ў Беларусі паказваць па тэлевізары EURO-2024 не плануюць.

«На вялікі жаль, ні адзін аператар пакуль не набыў правы для транслявання матчаў чэмпіянату Еўропы на тэрыторыі Беларусі», – сказаў тады Андрэй Васілевіч.

Для Беларусі паказваць матчы без набыцця правоў – не праблема. Раней Мінінфарм дазволіў трансляцыі без згоды праваўладальнікаў, аднак УЕФА прыгразіў, што цалкам спыніць фінансаванне ўсіх футбольных арганізацый Беларусі.

Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2024 годзе пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Аб’ектыў
На краі прорвы. Што будзе з салігорскім «Шахцёрам»?
2024.05.22 20:34

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў