У Мінздароўя паведамілі, чаму некаторых лекаў няма ў Беларусі. Праблема не ў санкцыях


На аптэчны склад РУП «Белфармацыя» прыбыла новая партыя лекавых сродкаў. Сярод іх ёсць і тыя, якая некаторы час адсутнічалі ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Аптека, лекарства, препараты, здоровье, Минск
Знак аптэкі. Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат

У прыватнасці, на наступным тыдні ў аптэкі паступяць супрацьзапаленчыя таблеткі «Салафальк» (Нямеччына), «Мэтыпрэд» (Фінляндыя), неабходны для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцый, вакцына супраць віруса папіломы чалавека «Гардасіл» (ЗША), вакцына для прафілактыкі клешчавага энцэфаліту «Клешч-э-вак» (Расея).

Таксама ўлетку ў Беларусь мае паступіць вугорскі лекавы прэпарат «Ібандранат-тэва». Пакуль жа вырашаюцца праблемы з вытворчасцю. Міністэрствам аховы здароўя дазволіла ўвоз расейскага аналагу «Рэзавіва». Яго паступленне таксама чакаецца на наступным тыдні.

У ліпені чакаецца пастаўка лекавага прэпарата «Акнекутан» (Харватыя). Яго адсутнасць звязаная з тым, што вытворца ўносіў змены ў макет першаснага пакавання. А ў сувязі з тым, што ўласнік пераносіў вытворчасць на новую пляцоўку, лекавы прэпарат «Аксетол», паступіць у Беларусь да канца ліпеня. Пакуль беларусам прапануюць карыстацца аналагамі.

У Міністэрства аховы здароўя 4 студзеня сабралі прадстаўнікоў 20 найбуйнейшых фармсетак усіх формаў уласнасці. На сустрэчы патрабавалі павялічыць долю айчынных лекаў і абмяркоўвалі цэны.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў