Як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду з Беларусі і з-за мяжы


Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць 25–27 траўня. Галасаваць прапануюць за адзін з 11 спісаў. З Беларусі можна галасаваць праз адмысловы сайт, з-за мяжы – таксама праз мабільныя праграмы для «Android» і «iOS».

Старонка галасавання на выбарах
Старонка галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду.
Фота: Белсат

Па-першае, людзям з Беларусі варта ўсталяваць VPN-сэрвіс, каб правайдары і сілавікі не ведалі, на якія сайты ходзяць карыстальнікі. Напрыклад, «ProtonVPN» (гэты бясплатны), «NordVPN», «ExpressVPN», «CyberGhost» ці «SurfShark» або браўзер «Opera» з убудаваным VPN (таксама бясплатным).

Выбары ў КР
У Беларусі пачалі блакаваць VPN-сэрвісы. Што рабіць з галасаваннем па выбарах у КР?
2024.05.25 22:40

Пасля запуску VPN варта перайсці на афіцыйны сайт галасавання па спасылцы bit.ly/rada2024. Асцярожна: карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам узяць удзел у галасаванні!

На сайце даюць падрабязныя інструкцыі. Карыстальнікам у Беларусі трэба:

  1. узяць смартфон – не ноўтбук і не настольны камп’ютар;
  2. увамкнуць VPN;
  3. адкрыць у браўзеры «рэжым інкогніта» (у «Chrome» праз меню націснуць «Новая ўкладка інкогніта»; у «Opera» адкрыць спіс вокнаў і перайсці ў раздзел «Прыватныя», там адкрыць новае; у «Safari» – націснуць на кнопку прагляду ўкладак і там выбраць рэжым «Прыватны»);
  4. перайсці па спасылцы для галасавання, напісанай на сайце выбараў;
  5. націснуць на радок «RADA 2024 Выбары ў Каардынацыйную раду III склікання»;
  6. выбраць адзін са спісаў, за які хочаце прагаласаваць (або націснуць на стрэлку справа, каб паглядзець, хто ў спісе);
  7. выбраўшы спіс, націснуць на кнопку «Галасаваць» унізе старонкі;
  8. прайсці верыфікацыю асобы ў вакне, якое адкрыецца, націснуць «Далей», затым выбраць краіну «Беларусь» і «Працягнуць»;
  9. сайт запытае доступ да камеры і мікрафона, трэба націснуць «дазволіць»;
  10. сфатаграфаваць у праграме свой пашпарт (не ID-картку, правы кіроўцы або іншы дакумент, а менавіта пашпарт): навесці камеру тэлефону на дакумент, націснуць на круглую кнопку знізу;
  11. сфатаграфаваць сябе, калі праграма пра гэта папросіць;
  12. прыняць усе далейшыя запыты на дазвол, па сканчэнні працэдуры закрыць укладку з галасаваннем.

Для карыстальнікаў за межамі Беларусі гэтая інструкцыя таксама падыдзе, але эмігрантам прапануюць карыстацца праграмамі для «iOS» і «Android» – зноў жа, паводле інструкцыяў на сайце галасавання. На «Android» прапануюць праграму «Belarus ID», на «iOS» – праграму «TestFlight», праз якую можна ўсталяваць «Belarus ID» (наўпроставую ўсталёўку палічылі небяспечнаю на «iOS»).

Распрацоўнікі галасавання абяцалі не захоўваць асабовых звестак: праграма захоўвае толькі ідэнтыфікатар на падставе індывідуальнага нумару, але нават не сам нумар у зашыфраваным выглядзе, а толькі гэш – хітры шыфр з кавалкаў таго нумару. Па сканчэнні галасавання гэш абяцаюць выдаліць.

Працэс галасавання можа даваць збоі: з самога пачатку на сістэмы вядуць DDoS-атаку, на момант публікацыі атаку паспяхова адбіваюць.

Выбары ў КР
«Рэжым бачыць пагрозу сваёй злачыннай уладзе». Ціханоўская – пра выбары ў Каардынацыйную раду
2024.05.25 14:55

Калі не ўпэўненыя, за каго галасаваць, можаце:

• пачытаць праграмы спісаў на сайце для галасавання;

• паглядзець дэбаты да выбараў у Каардынацыйную раду (2 гадзіны відэа і тэкставы пераказ);

• пачытаць пра вялікую канферэнцыю перад выбарамі (7 гадзінаў відэа і тэкставы пераказ);

• пачытаць анкеты выбарчых спісаў:

Разбор
Што рабіць, калі ў Беларусі пачнуць блакаваць VPN, і ці трэба хвалявацца ўжо цяпер
2024.02.12 06:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў