Візавыя цэнтры Польшчы ўвялі асобную рэгістрацыю для школьнікаў і студэнтаў


Візавыя цэнтры Польшчы ў трох гарадах Беларусі дадалі ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў новую катэгорыю. Гаворка ідзе пра школьнікаў і студэнтаў, якія вучацца ў Польшчы. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце VFS Global.

Польская віза ў пашпарце
Польская віза ў пашпарце.
Фота: Белсат

«У сістэму рэгістрацыі візавых цэнтраў Менску, Гомля і Магілёва дададзена асобная падкатэгорыя для рэгістрацыі заяўнікаў на падачу дакументаў на нацыянальную візу для навучання ў адукацыйных установах Рэспублікі Польшча (вучні сярэдніх школ і студэнты ВНУ)», – гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што ў выпадку падачы на дадзеную катэгорыю віз непаўналетніх асоб (да 18 гадоў) адзін з бацькоў (законных апекуноў) можа падаць дакументы сумесна з дзіцем на атрыманне візы для суправаджэння без папярэдняй рэгістрацыі.

Раней у польскіх візавых цэнтрах з’явілася асобная рэгістрацыя для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў.

Каментар
Часовыя праблемы, якія трэба перачакаць. Польскі эксперт пра візавыя цяжкасці беларусаў
2024.05.14 17:50

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў