Супраць Змітра Дашкевіча распачалі яшчэ адну крымінальную справу


На палітвязня Змітра Дашкевіча завялі справу паводле ч.2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу. За «Злоснае непадпарадкаванне» турэмшчыкам зняволенаму могуць дадаць да двух гадоў пазбаўлення волі, доказаў у такой справе не трэба.

Зміцер Дашкевіч.
Фота: Наша Ніва

Пра новую крымінальную справу супраць колішняга лідара «Маладога фронту», палітвязня Змітра Дашкевіча паведаміла на Facebook ягоная жонка Наста. Акрамя нумару артыкулу нічога іншага не напісала.

Змітра Дашкевіча разам з жонкаю Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022-га Змітру прызначылі 1,5 года калоніі, Насце – 3 гады «хатняй хіміі».

Праз паўтара года Дашкевіча не адпусцілі, прысудзілі яшчэ год строгага рэжыму за тое самае «непадпарадкаванне». Пры гэтым прынамсі паўгода палітвязня пасля трымалі ў карцары. Перад наступным тэрмінам вызвалення супраць Дашкевіча распачалі новую справу – за «Дзеянні, якія груба парушаюць парадак» (арт. 342 КК РБ). Цяпер да гэтага дадалі яшчэ і справу паводле арт. 411.

Гэты артыкул дазваляе трымаць людзей за кратамі бясконца, раз на год ці два гады «абнаўляць» пакаранне. Гэта даўняя практыка пераследу палітвязняў. Для прысуду не патрэбныя нейкія доказы сапраўды злоснага непадпарадкавання – парушэннем можа быць незашпілены гузік робы ці сон у дзённы час.

Аналітыка
Застацца ў няволі. 411-ы – артыкул КК, паводле якога ў Беларусі можна сядзець бясконца
2022.07.12 14:44

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў