Самалёт-двайнік, знішчальнікі і Януковіч. «Гаюн» расказаў, як у Беларусь прыляцеў Пуцін


Праекты «MotolkoHelp» і «Беларускі Гаюн» раскрылі падрабязнасці візіту ў Беларусь расейскага кіраўніка Уладзіміра Пуціна, які без папярэдняга анонсу прыляцеў у Менск позна ўвечары 23 траўня.

Самалёт Уладзіміра Пуціна ў Менску.
Фота: president.gov.by

«MotolkoHelp» адзначае, што самалёт Уладзіміра Пуціна Іл-96-300ПУ суправаджалі падчас палёту ў Менск самалёт-двайнік і чатыры знішчальнікі: два беларускія і два расейскія. Апошнія, два Су-30СМ, пасля селі на вайсковым аэрадроме ў Баранавічах.

24 траўня на самалёце Ту-214ПУ-СБУС, абсталяваным адмысловым бартавым вузлом сувязі СБУС-214, на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся новы міністр абароны Расеі Андрэй Белавусаў.

А ўдзень у аэрапорце Гомля прызямліўся самалёт былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча «Dassault Falcon 900C». Апошні раз палітык быў у Беларусі ў сакавіку 2022 года.

Кіраўнік Расеі Пуцін прыбыў у Менск з двухдзённым візітам на запрашэнне самаабвешчанага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Каментар
«У госці да васала зазірнуць – чаму б і не?» Эксперт – пра тое, навошта Пуцін прыляцеў у Менск
2024.05.23 20:20

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў