У Менску пачынаюць перакрываць вуліцы дзеля рэпетыцыяў параду 3 ліпеня


З 16 траўня ў Менску будуць перакрываць рух на некаторых вуліцах, дзе будуць праходзіць рэпетыцыі параду 3 ліпеня, прысвечанага афіцыйнаму Дню Незалежнасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў, паведамляе Міністэрства абароны.

Парад 3 ліпеня ў Менску.
крыніца: euroradio.fm

Пешыя шыхты будуць трэнавацца на пляцы вайсковай камендатуры ва Уруччы, а механізаваная калона – на лётнішчы

«Ліпкі». У сувязі з гэтым на маршруце руху калонаў цягам 4 тыдняў будзе абмяжоўвацца рух для ўсіх відаў транспарту на некалькіх менскіх вуліцах.

Маршруты руху калонаў будуць выглядаць наступным чынам:

    • Механізаваная калона на лётнішча «Ліпкі» будзе рухацца бетоннай дарогай пры вуліцы Заснавальнікаў, праходзіць вуліцу Францыска Скарыны і пры гаражным кааператыве «Сядзюнг» будзе адыходзіць у лес грунтовой дарогай да лётнішча «Ліпкі».
  • Калона колавай тэхнікі будзе з вайсковага гарадка Уручча ісці маршрутам: вуліца Заснавальнікаў – вуліца Скарыны – вонкавае кола МКАД – лётнішча «Ліпкі».

З вайсковага гарадка Уручча калоны будуць адбываць а 5-й гадзіне раніцы.

Інтэрв’ю
Зянон Пазняк: Гэтае «свята» – фарс, якім хочуць ашукаць сто разоў ашуканы народ
2023.07.03 22:38

Поўнае абмежаванне руху транспартных сродкаў будзе ўводзіцца кожны аўторак, пачынаючы з 16 траўня, з 4:50 раніцы і да праходжання калонаў, што зойме прыкладна 50 хвілінаў. Гэтак жа рух будзе спыняцца падчас вяртання калонаў – а 19:50 кожны чацвер з 17 траўня да 13 чэрвеня.

«Дарогі будуць перакрывацца да поўнага праходжання абедзвюх калонаў. Просім кіроўцаў улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Сёлета ў парадзе прымуць удзел больш за 6000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі. Будзе задзеяная авіяцыя – баявыя самалёты і верталёты. Парадныя разлікі прадставяць Мінабароны, МУС, Дзяржаўны памежны камітэт, МНС, Следчы камітэт, кадэцкія вучэльні і спецыялізаваныя ліцэі.

Аб’ектыў
Мінімум тэхнікі і шпіц на трыбуне: у Маскве прайшоў Парад перамогі
2024.05.09 20:38

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў