У сям’і беларускіх блогераў Улада Бумагі і Юліі Гадуновай нарадзілася дачка. Адпаведныя паведамленні з’явілася ў інстаграм-акаўнтах блогераў.
«8 траўня 2024. Наша Аліўка нарэшце з намі», – напісала Юлія Гадунова.
У лютым стала вядома, што блогера Улада Бумагу, які паходзіць з Беларусі, шукаюць расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў і нясплачаных даўгоў падатковай службе.
Блогер ужо некалькі месяцаў запар падарожнічаў па свеце. Апошнім прыпынкам у ягоных вандроўках быў Дубай. Аднак роды прайшлі ў Расеі, у клінічным шпіталі ў падмаскоўным Лапіне.
Блогер спецыялізуецца на расейскамоўных відэароліках для дзіцячай аўдыторыі. Самыя папулярны фармат – чэленджы кшталту «24 гадзіны ў дэльфінарыі», «Сёння ядзім усё чырвонае» і г. д. Сярод кантэнту шмат лайфхакаў, пранкаў, конкурсаў, актывацыяў, эксперыментаў. Частка кантэнту скіраваная на падлеткаў, якія ад А4 даведваюцца, як вылучыцца, як пазнаёміцца з кімсьці, як стаць лідарам, як мець лепшы стыль, быць «першым хлопцам на вёсцы».
Якуб Хруст belsat.eu