Блогера Улада Бумагу шукаюць расейскія прыставы


Блогера Улада Бумагу, які паходзіць з Беларусі, шукаюць расейскія судовыя прыставы з-за штрафаў і нясплачаных даўгоў падатковай службе, піша тэлеграм-канал SHOT.

Блогер Улад Бумага і Юлія Гадунова.
Фота: a4omg / Instagram

Агулам, згодна са звесткамі тэлеграм-каналу, ва Улада Бумагі ёсць чатыры неаплачаныя штрафы на 3500 расейскіх рублёў за перавышэнне хуткасці і неаплачаную паркоўку. Таксама за ім застаецца двухмесячны доўг на 278 тысячаў рублёў перад Федэральнай падатковай службай Расеі.

Вядома, што ад свайго кантэнту ў сацыяльных сетках Улад Бумага мае прыбытак каля 1 мільёна долараў штомесяц. Гадавое абарачэнне ягоных кампаніяў за мінулы год перавысіла 455 мільёнаў рублёў.

Блогер ужо некалькі месяцаў запар падарожнічае па свеце. Апошнім прыпынкам у ягоных вандроўках быў Дубай. Ён жыве разам з блогеркай Юліяй Гадуновай, пара чакае нараджэння дзіцяці.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў