У варшаўскай аптэцы прадаюць кнігу Малахава пра карысць мачы. Фотафакт


«Белсат» выпадкова заўважыў на стэндзе адной з варшаўскіх аптэк кнігу вядомага расейскага тэлевядоўцы Генадзя Малахава. Кніга з лаканічнай назвай «Урынатэрапія» прысвечаная методыцы лячэння розных захворванняў пры дапамозе чалавечай мачы. Аказваецца, што такое прадаюць не толькі на постсавецкай прасторы.

Паводле камісіі Расейскай акадэміі навук у барацьбе з ілжэнавукамі і фальсіфікацыямі даследаванняў, урынатэрапія – псеўданавука, якая стаіць у адным шэрагу з магіяй і гамеапатыяй.

«Урынатэрапія – гэта трызненне. Няма ніводнай навуковай публікацыі ў навуковых часопісах пра яе эфектыўнасць», – распавёў выданню gazeta.ru прадстаўнік камісіі РАН у барацьбе з ілжэнавукамі Эдуард Круглякоў.

У мачы чалавека ўтрымліваецца вялікая колькасць кортыкастэроідаў і іх метабалітаў. Запарванне мачы «па Малахаву» можа прывесці да павышэння канцэнтрацыі стэроідных гармонаў, што, у сваю чаргу, вядзе да імклівага старэння кары наднырачнікаў і праблемаў са здароўем, з якімі сутыкаюцца людзі сталага веку: клімакс, астэапароз.

Генадзь Малахаў – расейскі пісьменнік, вядоўца шэрагу праграмаў пра здароўе на расейскім тэлебачанні.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў