У Менску задымленне ў метро. Спыняўся рух на ўсёй трэцяй лініі


Менскія ратавальнікі выехалі па паведамленні аб задымленні ў тунэлі на станцыі метро «Юбілейная». Быў прыпынены рух цягнікоў ва ўсіх напрамках на трэцяй лініі метро, паведаміла прэс-служба МНС 2 чэрвеня.

Ратавальнікі працуюць на месцы здарэння 2 чэрвеня.
Скрыншот: «Белсат»

Паведамленне аб задымленні з’явілася ў 14:19. Пазней прэс-служба МНС распавяла, што падраздзяленні, якія прыбылі, выявілі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вентыляцыйнага кіёска на вуліцы Мельнікайтэ.

«Паводле папярэдніх дадзеных, адбылося загаранне аўтамата ў вентшахце, якое ліквідавана ратавальнікамі. Пацярпелых няма. Рух па ўсіх лініях метро адноўлены», – піша прэс-служба МНС.

«Сітуацыя аператыўна вырашылася. У 15:10 рух цягнікоў па 3-й лініі быў адноўлены, лінія працуе ў штатным рэжыме. Мінскі метрапалітэн прыносіць прабачэнні пасажырам за дастаўленыя часовыя нязручнасці», – дадала прэс-служба Менскага метрапалітэну.

Hавiны
У менскім метро адбылося задымленне, рух цягнікоў быў спынены
2024.03.30 09:35

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў