Аналітыкі ЕАБР: У Беларусі паскорыўся рост крэдытавання


Аналітыкі Еўразійскага банку развіцця ў сваім штотыднёвым макрааглядзе адзначылі паскарэнне росту крэдытавання ў Беларусі.

Будынак Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР).
Фота: vlast.kz

Так, крэдытны партфель беларускіх банкаў павялічыўся на 2,5 % месяц да месяца ў красавіку пасля 0,7 % росту ў сакавіку.

Асабліва прыкметна, адзначаюць аналітыкі ЕАБР, паскорыўся рост крэдытавання юрыдычных асобаў: у сакавіку ён быў роўны 0,2 % месяц да месяца, а ў красавіку ўжо 2,5 %.

Крэдыты фізічных асобаў выраслі на 2,4 % месяц да месяца ў красавіку пасля 1,9 % у сакавіку, у тым ліку для спажывецкіх крэдытаў на 3,6 % месяц да месяца пасля 2,9 % адпаведна.

Як падкрэслілі аналітыкі ЕАБР, паскарэнне росту крэдытавання фармуе ўмовы для далейшага росту ўнутранага попыту і павышэння праінфляцыйнага ціску.

Нацбанк, у сваю чаргу, таксама папярэджваў пра рызыкі развіцця інфляцыі і дэвальвацыі ў беларускай эканоміцы ў сувязі з тым, што насельніцтва і бізнес актыўна бяруць крэдыты.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў