У Гомлі загінула студэнтка з Туркменістану


Увечары 2 чэрвеня з акна інтэрнату ў Гомлі выпала дзяўчына. Яна загінула, паведамляе «Флагшток» са спасылкаю на мясцовы паблік «ЧП Гомель». Дзяўчына прыехала навучацца з Туркменістану.

Інтэрнат № 4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны, у якім адбылася трагедыя.
Крыніца: «Флагшток»

Як паведамляюць у пабліку, трагедыя адбылася каля 20:30 на вуліцы Петруся Броўкі, дзе месціцца інтэрнат № 4 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны.

Медыкі, якія прыехалі на месца здарэння, зафіксавалі смерць дзяўчыны ў сувязі з траўмамі, несумяшчальнымі з жыццём.

Фота з месца здарэння.
Фота: «ЧП Гомель»

У каментарах адна са студэнтак адзначыла, што была побач у момант здарэння: «Божа, як яна плакала і крычала, ажно сэрца разрывалася. Шкада дзяўчынку і бацькоў», – напісала дзяўчына.

У каментарах таксама адзначалася, што ў дзяўчыны былі запазычанасці ў аплаце.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў