Стала вядома, за што быў затрыманы ксёндз Анджэй Юхневіч


Ксяндза Анджэя Юхневіча з Шуміліна арыштавалі на 15 содняў за фота ў Facebook з БЧБ-сцягам і сцягам Украіны. Гэтым ён нібыта парушыў усталяваны парадак правядзення пікетавання, паведамляе «Хрысціянская візія».

Айцец Анджэй Юхневіч і айцец Павел Лемех.
Крыніца: Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! / Telegram

Анджэя Юхневіча судзіла ў судзе Першамайскага раёну Віцебску Наталля Карабліна. Суд адбыўся 10 траўня.

Анджэй Юхневіч – старшыня каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх суполак Беларусі. Гэта касцельны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі.

Святароў Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха затрымалі 8 траўня. Паўла Лемеха пакаралі 10 соднямі арышту.

Каб затрымаць ксяндзоў, спатрэбілася тры машыны міліцыі.

«Калі ўсе раз’ехаліся, у касцёл прыбылі тры машыны з міліцыяй, усе былі ў цывільным. Агледзелі памяшканні і забралі бацьку Паўла. У той жа час бацьку Анджэя затрымалі ў дарозе – ён ехаў на сустрэчу«, – распавядалі вернікі.

8 траўня таксама была затрыманая верніца.

Юхневіча і Лемеха затрымалі напярэдадні ўрачыстасці Ушэсця Гасподняга, якое святкуецца 9 траўня. Тады прыход застаўся без святароў.

Hавiны
Прыехалі ў касцёл на трох машынах: падрабязнасці затрымання святароў у Шуміліне
2024.05.09 18:07

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў