Вяртанне ўкраінцаў з расейскага палону і святкаванне прайду ў Ізраілі. Фатаграфіі тыдня


Абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Украінаю, святкаванне прайду ў Ізраілі, выступ гурта «Irdorath» – сабралі фотаздымкі за тыдзень.

Украінская паліцыянты і ваеннапалонная Мар’яна плача пасля вяртання з расейскага палону ў неядомым месцы ва Украіне. Сям’я дзяўчыны жыла каля заводу «Азоўсталь»: у першыя дні ўварвання Марʼяна з малодшаю сястрою апынуліся ў склепе заводу. 1 траўня 2022 года Марʼяну затрымалі на фільтрацыі, дзяўчына правяла два гады і адзін месяц у палоне. Украіна і Расея абмяняліся палоннымі паводле формулы 75 на 75. 31 траўня 2024 года.
Фота: Valentyn Ogirenko / Reuters / Forum
Людзі стаяць на каленях, калі ўкраінскія салдаты нясуць труну з вайскоўцам Русланам Траянчуком з пазыўным Сябар, які загінуў на фронце ў Данецкай вобласці, падчас адпявання каля Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў Кіеве, Украіна. 28 траўня 2024 года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Людзі накладваюць грым, каб быць падобнымі да статуі на плывучай платформе, прысвечанай В’етнамскай вайне, падчас параду ў Дзень памінання, які праводзіцца Амерыканскім цэнтрам ветэранаў у Вашынгтоне, ЗША. 27 траўня 2024 года.
Фота: Brendan Smialowski / AFP/ East News
Затопленая вуліца ў раёне Віла-Фарапас у бразільскім горадзе Порту-Алегры, які застаецца пад вадою месяц. Бразільскія ўлады 28 траўня паведамілі пра павелічэнне колькасці выпадкаў лептастырозу (водная ліхаманка), бактэрыяльнай хваробы, што перадаецца пацукамі. Порту-Алегры, Бразілія. 29 траўня 2024 года.
Фота: Silvio Avila / AFP/ East News
Людзі бяруць удзел у штогадовым прайдзе ў Іерусаліме. У той час як шмат якія гарады Ізраілю адмянілі або скарацілі святкаванне прайду, арганізатары ў Іерусаліме заявілі, што меншасці часта моцна пакутуюць ад надзвычайных сітуацыяў, што робіць асабліва важным паказаць іхную прысутнасць у гэтым годзе. Парад пад кіраўніцтвам Форуму закладнікаў і зніклых без вестак з патрабаваннем вярнуць закладнікаў з сектару Газа. Іерусалім, Ізраіль. 30 траўня 2024 года.
Фота: Leo Correa / AP Photo / East News
Прадстаўнікі грамадскасці прыбываюць у Бэркенгэд-парк, каб паглядзець на «Гею», плывучую копію планеты Зямля, створаную брытанскім мастаком Лукам Джэрамам. Дыяметр зямнога шара складае 7 метраў, ён павольна круціцца, дэманструючы дэталёвы выгляд зямной паверхні на аснове здымкаў NASA. Бэркенгэдзе (Birkenhead), Вялікая Брытанія. 28 траўня 2024 года.
Фота: Paul Ellis / AFP / East News
Выступ «Irdorath» на ЕГУ-фэсце ў Вільні. Гэта трэці канцэрт, які гурт даў пасля таго як удзельнікі выйшлі з турмы і эмігравалі з Беларусі. Музыкі выходзілі на мітынгі ў 2020 годзе і выконвалі песні Віктара Цоя. Праз гэта 2 жніўня 2021 года сілавікі схапілі 16 чалавек, якія адзначалі дзень народзінаў Надзеі Калач на лецішчы. Шасцёх засудзілі на 15 содняў за непадпарадкаванне, пакінулі за кратамі і зрабілі падазраванымі ў крымінальнай справе. Лідараў гурта «Irdorath» Надзею і Уладзіміра Калачоў 14 снежня 2021 года суддзя Аляксандр Якунчыхін засудзіў на 2 гады калоніі. Вільня, Літва. 30 траўня 2024 года.
Фота: Белсат

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў