28 траўня ў Беларусі чакаецца да 27 градусаў цяпла.
Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ноччу слабы, днём усходні, слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе 7-13 градусаў цяпла, у другой палове дня павысіцца да 21-27 градусаў вышэй за нуль.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА