Кіраўніца Еўракамісіі заклікала ЕЗ падрыхтавацца да магчымай вайны


На фоне поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну і пагрозаў Уладзіміра Пуціна Еўразвяз павінен падрыхтавацца да магчымай вайны і прыняць меры для сумеснага ўзбраення. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у эфіры нямецкай радыёстанцыі Deutschlandfunk, паведамляе Deutsche Welle.

Урзуля фон дэр Ляен
Прэзідэнтка Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен выступае перад Еўрапарламентам. Страсбур, Францыя. 13 верасня 2023 года.
Фота: Europa.eu

«Той, хто гаворыць і дзейнічае, як Пуцін, не хоча міру, а мае намер працягваць», – заявіла старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Фон дэр Ляен падкрэсліла важнасць паслядоўнай падтрымкі Украіны і адначасовага ўмацавання ўласнай абараназдольнасці.

«Калі мы павінны захоўваць мір на нашым кантыненце, то нам неабходна інвеставаць у абарону», – адзначыла яна.

Пры гэтым кіраўніца Еўракамісіі ўказала на «гібрыдныя атакі» Расеі, у тым ліку на нядаўняе зняцце памежнай разметкі на мяжы з Эстоніяй, выкарыстанне мігрантаў у якасці інструмента супрацьстаяння з ЕЗ і спробы раскалоць еўрапейцаў з дапамогай сацыяльных сетак.

Фон дэр Ляен таксама адзначыла, што ўзмацненне абароназдольнасці будзе мець станоўчыя эфект для еўрапейскай эканомікі. У якасці прыкладу яна назвала прапанову Польшчы і Грэцыі па стварэнню сумеснай сістэмы СПА.

Аналітыка
Чаму Захад не можа забяспечыць Украіне перавагу ў вайсковых рэсурсах?
2023.12.06 06:00

«Важна, каб з дапамогай мільярдаў, якія мы інвестуем, таксама ствараліся добрыя працоўныя месцы тут, у Еўропе», – растлумачыла яна.

На думку кіраўніка Еўракамісіі, фінансаванне мер па ўмацаванні абараназдольнасці павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, якія паступаюць за кошт узносаў краін – чальцоў ЕЗ.

Аналітыка
Расея нападзе на NATO праз 6-10 гадоў? На чым грунтуецца гэты прагноз і што азначае
2023.11.22 16:08

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў