У бабруйскай калоніі адбыўся пажар. Яго спрабавалі схаваць, але не атрымалася


На тэрыторыі бабруйскай папраўчай калоніі №2 адбыўся пажар. Пра гэта паведамляе «MAYDAY.TEAM», канал праваабаронцаў і журналістаў праваабарончага цэнтру «Вясна» з Магілёву».

Бабруйская папраўчая калонія. Бабруйск, Беларусь.
Фота: komkur.info

Узгаранне здарылася ў будынку, дзе знаходзіцца турэмная крама для асуджаных. Інцыдэнт адбыўся 23 траўня. Адміністрацыя калоніі хацела схаваць факт, але ў калонію прыйшлося выклікаць пажарны разлік, і інфармацыя выйшла за сцены ўстановы.

Не гледзячы на моцнае задымленне, узгаранне аказалася нескладаным і было хутка патушана, аднак пажарныя забаранілі карыстацца памяшканнем.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў апошнія два гады ў бабруйскай ПК-2 сіламі зняволеных і за іх кошт вядзецца бясконцы рамонт. Цяпер адміністрацыя плануе павялічыць плошчу памяшкання для прыёму перадач і кароткатэрміновых спатканняў.

Гэта не першае здарэнне ў бабруйскай калоніі за апошнія гады. У лістападзе 2021 года ў калоніі адбылася ўспышка пандэміі каронавіруса. У каранцін адправілі не менш за 150 чалавек. Таксама і ў красавіку 2024 года медычная частка калоніі была запоўненая асуджанымі з запаленнем лёгкіх або віруснай пнеўманіяй.

У лютым 2024 года стала вядома, што з ПК-2 за злоўжыванні звольнілі кіраўніка вытворчасці Сяргея Назарава. Таксама ў лютым памёр 64-гадовы палітвязень калоніі Ігар Леднік.

зона.бел
Як выглядае сёння палітычная турма XIX стагоддзя на рацэ Бярэзіне. Былы вязень – пра бабруйскі СІЗА
2022.02.02 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў