«Хамас» учыніў ракетную атаку на Ізраіль 


З гораду Рафах, што ў сектары Газа, па цэнтральнай частцы Ізраілю было запушчана мінімум восем ракет. Ёсць пацярпелыя.

«The Times of Israel» са спасылкай на заяву Цагаль паведамляе, што мяжу з Ізраілем перасеклі 8 ракетаў, частку з іх знішчылі сродкі СПА.

Ракеты запусцілі з гораду Рафах на поўдні сектару Газа – гэта паселішча называюць апошнім бастыёнам «Хамасу» ў анклаве. Выданне адзначае, што гэта першы за чатыры месяцы ракетны ўдар па цэнтральнай частцы Ізраілю

«9 канал» са спасылкай на службу хуткай медычнай дапамогі паведамляе, што па выніках абстрэлу ў Герцліі пацярпеў адзін мужчына – у яго лёгкія аскепкавыя раненні, імаверна, атрыманыя пры падзенні ракетных абломкаў. Таксама дзве жанчыны атрымалі ўдары, спяшаючыся ў сховішча.

Пазней з’явілася інфармацыя, што адна з ракетаў, якія прыляцелі ў Герцлію, трапіла ў кватэру, быў пашкоджаны дах дому. Медыі паведамляюць, што раненне атрымала сядзелка хатняй гаспадыні.

Ёсць паведамленні аб падзенні ракет або абломкаў у Раанане, экстраныя службы выехалі па такіх адрасах. На дадзены момант выяўлена адно месца падзення – у незабудаванай мясцовасці побач з Кфар-Сабой.

Аналітыка
«Сізіфава задача» для Ізраілю. Тлумачым, чаму вайне ў сектары Газа не бачна канца
2024.05.16 18:15

Нагадаем, на Ізраіль аказваецца сур’ёзны міжнародны ціск у сувязі з ваеннай аперацыяй Цагаль у Рафаху.

Пасля разгрому баевікоў на поўначы анклаву, гэта мястэчка на мяжы з Егіптам пераўтварылася ў галоўны бастыён «Хамасу». Кантроль за горадам дазваляе палестынскай групоўцы трымаць у сваіх руках плыні гуманітарнай дапамогі і кантрабанды, што з’яўляецца залогам захавання ўлады баевікоў у анклаве.

Разам з тым, існуе гуманітарная праблема: горадзе знайшлі прытулак сотні тысяч мірных палестынцаў, вымушаных пакінуць свае дамы пасля пачатку баявых дзеянняў. Поўнамаштабны штурм Рафаху можа пацягнуць за сабой вялікія страты сярод цывільнага насельніцтва. Таму 24 траўня Міжнародны суд ААН запатрабаваў ад Ізраілю неадкладна спыніць ваенную аперацыю ў Рафаху.

Hавiны
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда запытаў ордар на арышт лідараў Ізраілю і «Хамасу»
2024.05.21 08:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў