Падазраванага ў шпіянажы на КДБ юрыста, які раней хацеў уцячы ў Беларусь, ізноў арыштавалі


У Вільні праваахоўнікі зноў затрымалі Мантаса Данелюса. Раней яму выставілі абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Беларусі. Цяпер арышт звязаны з парушэннем меры стрымання, паведамляе tv3.lt са спасылкаю на BNS.

Мантас Данелюс. 
Фота: Mantas Adomas Danielius/Facebook

Жыхар Вільні Мантас Данелюс будзе за кратамі да 5 красавіка. Пракуратура Літвы пастанавіла змяніць меру стрымання падазраванаму ў шпіянажы на карысць Беларусі. У пачатку лютага сёлета Мантаса Данелюса арыштавалі на 4 месяцы, але пазней вызвалілі на падпіску аб нявыездзе.

Падставаю для новага арышту сталася сістэматычнае парушэнне ўмоваў утрымання. У прыватнасці, ён хаваўся ад следчых, перашкаджаў следству.

Раней «Белсат» паведамляў, што Мантас Данелюс трапляў у беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў інфармацыю пра іх КДБ.

Hавiны
У Літве затрымалі Мантаса Данелюса. Ён перадаваў звесткі беларускім прапагандыстам
2022.10.03 21:05

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў