Польскі прэзідэнт паабяцаў: калі скончыцца пандэмія, ён наведае Падляшша.
У пятніцу, 26 сакавіка, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай меншасці. Сустрэча праходзіла ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. На сустрэчу з Дудам былі запрошаныя прадстаўнікі Саюзу беларусаў у Польшчы і Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
– Прэзідэнт Польшчы прыняў нашае запрашэнне наведаць Беласточчыну, пабываць сярод беларускай меншасці, пазнаёміцца з праблемамі месца, дзе мы жывем, на Падляшшы, – распавёў пасля сустрэчы Яўген Ваппа, старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы.
Паводле спадара Ваппы, гэта была інфармацыйная сустрэча на гадзіну.
– Як бы вы пракаментавалі цяперашняе стаўленне беларускіх уладаў да польскай меншасці?
– Для мяне відавочна, што ўсе грамадзяне не павінны жыць у краіне, якая з’яўляецца краінай дыктатуры і здзекаў. Таму найгоршая справа, калі нацыянальныя меншасці становяцца элементам палітычнай гульні. Лукашэнка дэманструе сілу сваіх планаў. Падчас гэтай сілы сотні тысячаў беларусаў пазналі, што такое быць закладнікамі ў сваёй краіне. Анджэй Пачобут, іншыя – мае асабістыя знаёмыя. І мы будзем падтрымліваць тых, хто апынуўся ў бядзе – як і заўсёды гэта рабілі.
ВЯ, фота ЮШ Belsat.eu