У Светлагорску, што на Гомельшчыне, з самой раніцы 8 ліпеня адбываюцца масавыя ператрусы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле яго, у кватэры некалькіх жыхароў гораду амаль адначасова прыйшлі міліцыянты з пастановамі на ператрус. Прычыны і нагоды ператрусаў невядомыя.
З ператрусам па фактам «тэрарызму» прыйшлі да роднай сястры актывіста Дзмітрыя Дзікуна, які з’ехаў у Літву.
У іншых гарадах сёння таксама праводзяць ператрусы. У Глыбокім з самай раніцы ператрэслі кватэры актывістаў Аляксандра Шарабайкі і Вольгі Лапатка, у Докшыцах – настаўніка Арцёма Стадольніка і юрыста, былога следчага Юрыя Мацеюна.
У Докшыцах быццам бы шукаюць тых, хто размаляваў аўтобусны прыпынак у адной з вёсак. У Глыбокім, паводле непацверджанай інфармацыі, «шукалі выбухоўку».
У Воршы затрыманы праваабаронца і журналіст Ігар Казмерчак. У яго адбыўся ператрус а 6:30.
МГ belsat.eu