Паводле пастановы пракурора Віцебскай вобласці абмежаваны доступ да сайтаў zubr.media і xx2022.org.
У паведамленні Службы інфармацыі Пракуратуры Віцебскай вобласці сцвярджаецца, што на згаданых сайтах размяшчаліся несапраўдныя звесткі пра канстытуцыйны рэферэндум, які адбудзецца 27 лютага, а таксама заклікі да псавання бюлетэняў падчас галасавання.
«Матэрыялы матывавалі грамадзянаў Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзінаў, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь», – кажа Пракуратура.
ГГ, belsat.eu